3 траўня 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыр, які затрымаўся ў аэрапорце, за ноч зняў кліп на песню Селін Дыён (Відэа)

19

Рычард Дан прачакаў у аэрапорце Лас-Вегаса свой рэйс усю ноч, забаўляючы сябе арыгінальным спосабам.

Выбраўшы песню All By Myself («Зусім адна»), ён зняў кліп, у якім адлюстраваў яе эмацыйнае выкананне ў пустым аэрапорце. Паводле слоў аўтара відэа, менавіта гэтая песня, якую ў 1975 годзе напісаў Эрык Кармэн, найбольш падыходзіла да сітуацыі: рэйс Дана затрымлівалі, і яму давялося чакаць самалёт у апусцелым аэрапорце.

Кліп стаў вельмі папулярны спачатку на Vimeo, а потым і ў YouTube.

Аўтар відэа распавёў, што весела правёў час, падарожнічаючы па аэрапорце ў пошуках прыдатных месцаў для здымак. Ён дадаў, што быў зусім адзін і, каб зняць сябе на айфон, прыматаў яго скотчам да інваліднага крэсла, а потым прымацаваў да высоўнай ручкі сваёй сумкі для кампутара.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках