3 траўня 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Дзятлаўскага раёна выкраў і пагражаў забіць двух чалавек

5
Жыхар Дзятлаўскага раёна выкраў і пагражаў забіць двух чалавек

Разборкі з вывазам ахвяр у лес і пагрозай забойства зладзіў 32-гадовы жыхар Дзятлаўскага раёна.

Пра гэта паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Мужчына ўчыніў бойку з двума хлопцамі і выйшаў з яе прайграўшым. На наступны дзень, жадаючы адпомсціць крыўдзіцелям, ён разам з прыяцелем, прыхапіўшы пару пнеўматычных пісталетаў і канцылярскі нож, вывез у лес спачатку аднаго маладога ўдзельніка бойкі, затым іншага. У лесе, дэманструючы зброю, пагражалі забойствам і патрабавалі сатысфакцыі.

У міліцыю за дапамогай звярнулася маці аднаго з ахвяр, калі ўбачыла, што агрэсіўна настроеныя людзі садзяць яе сына ў машыну і вязуць. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група і ўчастковы інспектар міліцыі.

Аператыўнасць дзеянняў праваахоўнікаў дазволіла затрымаць абодвух парушальнікаў па гарачых слядах. Зараз у іх дачыненні распачатая крымінальная справа, санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках