4 траўня 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Калумбіі стартавала на ЧС з перамогі над грэкамі

Зборная Калумбіі стартавала на ЧС з перамогі над грэкамі

У матчы першага тура групавога этапу чэмпіянату свету Калумбія разграміла Грэцыю з лікам 3:0.

Матч пачаўся з хутка забітага гала - Армера ўдарыў не вельмі, але мяч праляцеў пад нагой брамніка і закаціўся ў сетку. Грэкі спрабавалі адказваць небяспечнымі момантамі. але супернік быў відавочна мацней.

Практычна ўсё стала ясна ў сярэдзіне другога тайма. Пасля розыгрышу вуглавога Гутыерэс на далёкай штанзе замкнуў прастрэл, а напрыканцы гульні Хамес Радрыгес ужо дабіваў грэкаў.

Пасля перамогі Калумбія на час узначаліла турнірную табліцу групы С. У рамках першага тура ў іншым матчы гэтага квартэта зборная Кот-д'Івуара згуляе з Японіяй. Гэтая сустрэча адбудзецца 15 чэрвеня у 5:00 маскоўскага часу.

У наступным матчы калумбійцы згуляюць супраць івуарыйцаў (19 чэрвеня), а затым правядуць сустрэчу супраць японцаў (25 чэрвеня).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках