4 траўня 2024, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі затрымалі журналістку на тэрыторыі Украіны

18

Украінскую журналістку Анастасію Станко затрымалі расейскія памежнікі ў сяле Мелавое Луганскай вобласці.

Гэты населены пункт знаходзіцца ля мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Аб затрыманні Анастасіі Станко паведамілі яе калегі з Hromadske TV.

Паводле іх інфармацыі, журналістка рыхтавалася да ўключэння ў жывым эфіры. Апошні раз яна выходзіла на сувязь на тэлефоне з рэдактарам недзе у 13:00. Пасля гэтага цягам двух гадзін датэлефанавацца да яе было немагчыма.

У 15:15 Анастасія Станко выйшла на сувязь і паведаміла, што знаходзіцца на расейскім баку мяжы. Увечары яе павінны перадаць украінскім памежнікам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках