3 траўня 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў аблаяў кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі

43
Лаўроў аблаяў кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі

У міністра замежных спраў Расеі «рыльца ў пушку».

Сяргей Лаўроў, які ўчора заявіў аб тым, што «не ведае», як працаваць са сваім украінскім калегам Андрэем Дзешчыцай, які праспяваў нецэнзурную прыпеўку пра Уладзіміра Пуціна, сам не раз выкарыстаў мат у размовах з іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў 2008 годзе.

Выданне The Daily Telegraph тады пісала, што Сяргей Лаўроў моцна раззлаваўся падчас размовы на тэлефоне са сваім брытанскім калегам Дэвідам Мілібэндам. Расейскі міністр палічыў, што кіраўнік Форын-офіса не мае права яго павучаць, піша NEWSru.com.

Сваё крайняе раздражненне Лаўроў выказваў пры дапамозе ненарматыўнай лексікі. Як паведаміла блізкая да кіраўніка брытанскага МЗС крыніца, якая бачыла расшыфроўку размовы, сярод фраз, сказаных расейскім дыпламатам, даволі складана знайсці хоць адну, прыдатную для друку.

Згодна з непацверджанай інфармацыяй, падчас размовы Лаўроў, у прыватнасці, сказаў: «Так хто ты б ... такі, каб мне лекцыі чытаць». Прыкладна ў такіх жа выразах кіраўнік расейскай дыпламатыі пацікавіўся ў Мілібэнда, ці вядома яму што-небудзь аб расейскай гісторыі.

Адна з крыніц на Уайтхол адзначыла, што размова звялася да фраз, накшталт «ты, б ..., тое, ты, б ..., сёе. Гэта зусім не тое, што можна назваць мовай дыпламатыі. Нас гэта шакавала».

Дэвід Мілібэнд падчас размовы спрабаваў выказаць пярэчанні Брытаніі і ўсёй Еўропы з нагоды дзеянняў Расеі ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года. У прыватнасці, кіраўнік МЗС Брытаніі адзначыў, што Еўропе варта было б перагледзець свае адносіны з Расеяй у сувязі з яе «агрэсіўнымі паводзінамі».

У адказ Лаўроў нібыта спытаў Мілібэнда з нагоды ўварвання Брытаніі і ЗША ў Ірак. Крыніца ў Форын-офісе сцвярджае, што кіраўнік МЗС Брытаніі адрэагаваў спакойна ў адрозненне ад расейскага калегі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках