4 траўня 2024, Субота, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каментатар тэлеканала «Россия»: Кіеў павінен быць уключаны ў склад РФ

109
Каментатар тэлеканала «Россия»: Кіеў павінен быць уключаны ў склад РФ

Расейскія прапагандысты дзеляцца планамі на будучыню.

Калумніст расейскай газеты «Известия» і каментатар у ВГТРК «Телеканал Россия» Максім Кананенка напісаў у Фэйсбуку скандальны пост:

«Я лічу, што наступныя рэгіёны павінны быць у складзе Расеі: Кіеў, Чарнігаў, Адэса, Чаркасы, Нікалаеў, Кіраваград, Сумы, Палтава, Херсон, Днепрапятроўск, Запарожжа, Харкаў, Данецк, Луганск. Гэта наша, і тое, што гэта знаходзіцца ў складзе нейкай «Украіны» асабіста для мяне з'яўляецца гістарычнай несправядлівасцю. Усё астатняе хай жыве як хоча - наўрад ці такая краіна зацікавіць мяне больш, чым цікавіць, скажам, якая-небудзь Польшча», - напісаў Кананенка.

Далей расейскі афіцыёзны журналіст падтрымаў дзеянні баевікоў ва Украіне:

«Другое - зыходзячы з першага, я, зразумела, унутрана падтрымліваю тых, хто цяпер ваюе супраць т.зв. «Украінскай нацыянальнай гвардыі». Я радуюся кожнаму поспеху Стралкова і кожнай няўдачы Авакова. Гэта - сумленна. Я наогул лічу Стралкоўскіх героямі, таму што яны мала таго, што паспяхова супрацьстаяць сіле, якая шматкроць іх перасягае, але яшчэ і ўвесь час рэкрутуюць у свае шэрагі ўсё больш і больш людзей, якія лічаць існаванне т.зв. «Дзяржавы Украіна» нейкай насмешкай над здаровым сэнсам».

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках