3 траўня 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бойка каля консульства РФ у Адэсе: ёсць параненыя і затрыманыя

5
Бойка каля консульства РФ у Адэсе: ёсць параненыя і затрыманыя

Дэманстранты патрабавалі ад супрацоўнікаў дыпмісіі спусціць сцяг.

Удзельнікі акцыі спрабавалі падысці ўшчыльную да будынка прадстаўніцтва Расейскай Федэрацыі, каб ускласці жалобныя вянкі. На месцы падзей прысутнічалі каля дзвюх сотняў праўкраінскіх актывістаў і некалькі сотняў сілавікоў, якія адносяцца да розных падраздзяленняў, у тым ліку байцы батальёна міліцыі «Шторм» і батальёна тэрытарыяльнай абароны «Адэсы», паведамляе УНІАН.

Удзельнікі акцыі хацелі запатрабаваць ад дыпламатаў зняць трыкалор. Праваахоўнікі не далі ім гэтага зрабіць. Завязалася бойка, у выніку якой пацярпеў як мінімум адзін мужчына - у яго траўма галавы. Хто стаў ініцыятарам канфлікту, пакуль незразумела.

Прыкладна ў 17:00 супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі чатырох удзельнікаў сённяшняй акцыі, паведамляе «Остров». Як паведаміў губернатар вобласці Ігар Паліца, у аднаго з людзей знайшлі выбухоўку і нож. Адзін з затрыманых не з'яўляецца жыхаром Адэсы. «Гэта была відавочная правакацыя, якую спыніла міліцыя», - адзначыў чыноўнік.

На месца здарэння прыбыў начальнік абласной міліцыі Іван Кацерынчук. Пацярпелага забрала хуткая дапамога, удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца, аднак потым частка пратэстоўцаў - чалавек 100 - вярнуліся да будынка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках