3 траўня 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова пракацілася ў Вену дзеля крэдытаў

23
Ермакова пракацілася ў Вену дзеля крэдытаў

Кіраўніца Нацбанка з'ездзіла ў Вену, дзе сустрэлася з кіраўніком Нацбанка Аўстрыі і выканаўчым дырэктарам МВФ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.

«У мэтах развіцця ўзаемавыгадных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікай у эканамічнай і фінансавай абласцях 11 чэрвеня 2014 года адбыўся рабочы візіт старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай, - гаворыцца ў паведамленні. - Падчас візіту адбылася сустрэча кіраўніка Нацыянальнага банка Беларусі з кіраўніком Нацыянальным банкам Аўстрыі Эвальдам Навотным і выканаўчым дырэктарам МВФ Ёханам Прадерам».

Бакі абмяняліся думкамі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікі, стане і перспектывах развіцця банкаўскіх сістэм дзвюх краін, правядзенні цэнтральнымі банкамі грашова-крэдытнай палітыкі. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена мерам, якія прымаюцца ў сферы манетарнай палітыкі для мінімізацыі наступстваў негатыўнага ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на нацыянальныя эканомікі.

Як вынікае з паведамлення, галоўнай мэтай паездкі кіраўніцы НБ РБ стаў «падзаробак» лектарам у Аб'яднаным венскім інстытуце, дзе Ермакова выступіла перад слухачамі курса прыкладной эканамічнай палітыкі, піша АФН.

Аднак, усё ж кіраўнік НБ РБ ездзіла ў Вену з куды больш прагматычнымі і надзённымі задачамі. Беларусі тэрмінова патрэбны крэдыты, і ўсё роўна адкуль яны прыйдуць - з усходу альбо захаду.

Варыянтаў няшмат, але яны ёсць: камерцыйны крэдыт банка Raiffeisen ці іншыя варыянты маштабнага фінансавання, купля дзелі ў адным з беларускіх дзяржбанкаў або набыццё яшчэ адным аўстрыйскім банкам банка ў Беларусі (Парытэтбанк, Масква-Менск і г.д.). Нельга выключаць, што паездка ў Вену стала першым крокам на шляху аднаўлення супрацоўніцтва з МВФ.

Аўстрыя як краіна для пошуку грошай абрана зусім не выпадкова - найбольш лаяльная з членаў ЕЗ да беларускай дыктатуры з вельмі багатай лабісцкай рэзідэнтурай і высокай талерантнасцю да карупцыйнага складніка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках