4 траўня 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч-малодшы: Я сціплы чалавек, інтрыг не пляту

17
Януковіч-малодшы: Я сціплы чалавек, інтрыг не пляту

Сын экс-прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч-малодшы заявіў, што не тэлефанаваў Лукашэнку.

Пра гэта ён напісаў у сваім «Фэйсбуку».

«Многія, у тым ліку Мустафа Наем (абапіраючыся на нейкія «надзейныя крыніцы»), задалі мне пытанне ў дачыненні да маіх перамоў з Лукашэнкам.

Адкажу коратка: я - сціплы чалавек, не пакутую маніяй велічы, не пляту дзяржаўных інтрыг, не здзяйсняю дзяржаўных пераваротаў для развалу Украіны, і не лічу сябе ўпаўнаважаным весці перамовы з кіраўнікамі іншых дзяржаў. А спадара Лукашэнку, падобна, разыграў вядомы тэлефонны хуліган - пранкер Ваван.

Больш мне з гэтай нагоды дадаць няма чаго», - напісаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках