4 траўня 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Аляксеева: Генерала МУС Калеснікава маглі забіць

4
Людміла Аляксеева: Генерала МУС Калеснікава маглі забіць

Генерала МУС Барыса Калеснікава маглі забіць, зымітаваць самагубства.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс», спасылаючыся на найстарэйшую расейскую праваабаронцу, кіраўніцу Маскоўскай Хельсінкскай групы Людмілу Аляксееву.

«Калі ён бег, збіў канвойных, ён ведаў, што дзесьці адкрыта акно? Гэта ўсё неяк вельмі дзіўна. Незразумела, ён сам выкінуўся або яго выкінулі», - сказала Аляксеева. Паводле яе слоў, акрамя афіцыйнага расследавання ў сувязі з самагубствам генерала Грамадская назіральная камісія (ГНК) можа правесці сваё незалежнае расследаванне. «Але гэта трэба ГНК пытацца - будуць яны расследаваць ці не. Яны могуць пачаць расследаванне, калі ёсць падазрэнне на забойства. А калі адбылося самагубства, то варта выключыць версію аб катаваннях», - паведаміла праваабаронца.

Паводле афіцыйнай версіі Барыс Калеснікаў выкінуўся з акна падчас выхаду ў туалет, калі з яго былі зняты кайданкі. Калеснікаў нечакана выбег з прыбіральні, збіўшы аднаго за другім двух канвойных, і выскачыў з акна шостага паверха.

У забойстве генерала не сумняваецца яго ўдава, Вікторыя Калеснікава, паведамляе LifeNews. Яна ўпэўненая, яго ўжо двойчы спрабавалі забіць падчас правядзення допытаў. «Яго забілі! Гэта спрабавалі зрабіць двойчы, пачынаючы з 5 траўня. Усё, што зараз кажуць з нагоды суіцыду, - няпраўда. Не мог чалавек сам атрымаць чэрапна-мазгавую траўму, разбіўшы лоб і патыліцу», - распавяла Вікторыя Калеснікава. «Да таго ж, нам забаранялі бачыцца - я ні разу не бачыла яго пасля арышту. Бора не мог скончыць з сабой. У нас трое маленькіх дзяцей, якіх ён вельмі любіў», - дадала яна.

Акрамя таго, Барыс Калеснікаў, з назіранняў навакольных, дзіўна сябе вёў, знаходзячыся пад арыштам. «Калеснікаў паводзіў сябе дзіўна, напрыклад, размаўляючы з нашымі работнікамі, падміргваў ім. Ён відавочна чагосьці баяўся - абгрунтавана або неабгрунтавана, але мы так і не зразумелі - чаго менавіта. Былі намёкі, што ён баіцца за сваіх блізкіх», - сказаў старшыня ГНК Антон Цвяткоў.

Былы кіраўнік Галоўнага ўпраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і супрацьдзеяння карупцыі (ГУЭБіСК) МУС Расеі генерал Барыс Калеснікаў з'яўляецца адным з асноўных фігурантаў крымінальнай справы аб арганізацыі злачыннай супольнасці, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і правакацыі хабару супрацоўнікамі гэтага падраздзялення МУС. Усяго ў справе праходзяць 12 чалавек: самі аператыўнікі, у тым ліку былы кіраўнік ГУЭБіСК Дзяніс Сугробаў, а таксама іх агенты. Згодна з версіяй следства, аператыўнікі фабрыкавалі крымінальныя справы, правакуючы чыноўнікаў на атрыманне хабараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках