4 траўня 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкі «вертыкальшчык» браў хабары чабурэкамі

32
Баранавіцкі «вертыкальшчык» браў хабары чабурэкамі

Суд прызнаў былога чыноўніка вінаватым і ў перавышэнні ўлады, і ў хабарніцтве.

Крымінальную справу ў дачыненні да намесніка старшыні гарвыканкама пачалі ў чэрвені мінулага года. Яму выставілі абвінавачанне паводле двух артыкулаў - перавышэнне ўлады і хабарніцтва.

У студзені гэтага года справа была перададзена ў суд Івацэвіцкага раёна. Судовае пасяджэнне доўжылася каля 5 месяцаў, піша Intex-press.

У крымінальнай справе не фігуравалі буйныя сумы, дарагія аўтамабілі або асабнякі - былому чыноўніку інкрымінавалі атрыманне хабару чабурэкамі, піцай і ружамі, неаплату рахунку за фуршэт у рэстаране, а таксама тое, што, «карыстаючыся службовым становішчам, даваў указанні» прадстаўнікам розных арганізацый даваць яму прадукты харчавання.

Большасць сведак у справе ў судзе свае паказанні, якія далі падчас следства, не пацвердзілі. Сам абвінавачаны сваю віну адмаўляў, сцвярджаючы, што яго агаварылі.

У панядзелак, 16 чэрвеня, суд прызнаў былога чыноўніка вінаватым і ў перавышэнні ўлады, і ў хабарніцтве, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 5,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў.

Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках