3 траўня 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хет-трык Мюлера дапамог Германіі разграміць Партугалію

6

Германія атрымала ўпэўненую перамогу над Партугаліяй ў першым туры групавога этапу квартэта G чэмпіянату свету ў футболе.

Сустрэча завяршылася з лікам 4:0.

Лік адкрыў Томас Мюлер. На 12-й хвіліне ён рэалізаваў пенальці, які быў прызначаны за парушэнне ў штрафной супраць Марыё Гетцэ. Другі гол на рахунку абаронцы Матса Хумельса, які забіў пасля падачы вуглавога.

У самым канцы першага тайма Мюлер зрабіў лік 3:0, а хет-трык нападнік аформіў на 78-й хвіліне з перадачы Андрэ Шурле.

Партугальцы сканчалі матч удзесяцёх. На 37-й хвіліне быў выдалены абаронца Пэпэ. Футбаліст зачапіў Томаса Мюлера па твары, пасля чаго баднуў галавой форварда, які сядзеў на газоне.

Нямецкая зборная ўзначаліла турнірную табліцу групы, у якой таксама выступаюць каманды Ганы і ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках