3 траўня 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер расплачваўся з работнікамі пратэрмінаваным півам

10
Фермер расплачваўся з работнікамі пратэрмінаваным півам

Цікавую схему аплаты працы выявілі міліцыянты Кастрычніцкага РАУС Гомельскай вобласці.

У гаспадарчых памяшканнях мясцовага фермера знойдзены груды літровых бутэлек. Фармальна напой з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці набываўся для дадання да корму скаціне. Фактычна бутэлькамі таксама расплачваліся з наёмнымі работнікамі.

Як распавёў onliner.by начальнік РАУС Рыгор Кузьменка, у хляве 58-гадовага кіраўніка фермерскай гаспадаркі знаходзілася піва 25 найменняў, але аднаго вытворцы - усяго 12.855 літраў.

Мяркуючы па дакументах, пратэрміноўку гаспадар закупляў па 10 тысяч рублёў за тону. Накладныя, аднак, выклікалі масу пытанняў, сваю праверку цяпер праводзяць падаткавікі.

Улічваючы рознічныя цэны на піва ў мясцовай краме, работнікі (сярод якіх адшукаўся адзін непаўналетні) ахвотна згаджаліся на такую аплату. Скаціна аб махінацыях не здагадвалася.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках