3 траўня 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 2,2 разы

2
Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 2,2 разы

У Беларусі паводле вынікаў працы за студзень-красавік 2014 года стратнымі былі 1460 прадпрыемстваў.

Гэта складае 17,9% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень-красавік 2013 года са стратамі спрацавалі 899 арганізацый, ці 11%. Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-красавік 2014 года склала 6,3 трлн. рублёў, або ў 2,2 разы больш, чым за студзень-красавік 2013 года

Найбольшы працэнт (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 24,7%, найменшы - на Гарадзенскую вобласць - 8,1%.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склаўся ў рыбалоўстве і рыбаводстве - 73,7%, у прамысловасці - 28,9%, гасцінічным і рэстаранным бізнэсе - 22,6%, транспарце - 22% і будаўніцтве - 15,3%.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксавана ў сельскай гаспадарцы - 7,9%, адукацыі - 5,8% і сувязі - 4,3%.

У 2013 годзе стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1% ад агульнай колькасці), сума іх чыстай страты склала 8,8 трлн. рублёў (у 2,6 разы больш, чым за 2012 год).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках