4 траўня 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Албанская паліцыя штурмуе вёску наркагандляроў

7
Албанская паліцыя штурмуе вёску наркагандляроў

Каля 500 паліцыянтаў трымаюць у аблозе вёску Лазарат на поўдні Албаніі.

Паводле інфармацыі улад, там засела групоўка, якая займаецца незаконным вырошчваннем марыхуаны, паведамляе Associated Press.

Паліцыянты разам з супрацоўнікамі спецпадраздзяленняў акружылі вёску ў ноч на панядзелак. На досвітку яны распачалі спробу штурму, аднак іх абстралялі з гранатамётаў, мінамётаў і кулямётаў. Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі праваахоўных органаў плануюць працягнуць наступ, каб «вызваліць Лазарат ад крыміналу», піша Lenta.ru.

Чальцы банды ў Лазарате вырабляюць каля 900 тон марыхуаны ў год. Даход ад гэтай дзейнасцi ацэньваецца прыблізна ў 4,5 мільярда даляраў, што складае палову ВУП Албаніі. Дзеянні праваахоўных органаў праводзяцца ў рамках праграмы барацьбы з наркотыкамі ў краіне.

Фота: AP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках