19 траўня 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада прыняла пастанову закрыць мяжу з Расеяй

16
Рада прыняла пастанову закрыць мяжу з Расеяй

Вярхоўная Рада Украіны рэкамендавала правесці дэмаркацыю мяжы з Расеяй і закрыць пункты пропуску на ёй.

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала агулам праект пастановы № 4048а «Аб прыняцці мер для ўзмацнення ўзроўню абароны дзяржаўнай мяжы». За адпаведную пастанову прагаласавалі 261 народных дэпутатаў, паведамляе РБК.

У пастанове, у прыватнасці, гаворыцца:

«Рэкамендаваць Дзяржаўнай памежнай службе Украіны ў месячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтай Пастановы: пашырыць штат службоўцаў для больш поўнага ахопу ўчастка дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй; рэкамендаваць Кабінету Міністраў Украіны ў месячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу гэтай пастановы: неадкладна прыняць пастанову аб прыпыненні работы пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу ўздоўж сухапутнага ўчастка мяжы з Расейскай Федэрацыяй, акрамя пунктаў «Юнакоўка», «Грэмяч» і «Хутар Міхайлоўскі», да поўнай стабілізацыі сітуацыі ў Данецкай і Луганскай вобласці і спынення падтрымкі тэрарыстаў з боку Расейскай Федэрацыі.

Згодна з ч. 2 арт. 4 Закона Украіны «Аб дзяржаўнай мяжы Украіны» неадкладна зацвердзіць дакументы, неабходныя для правядзення ў аднабаковым парадку дэмаркацыі сухапутнага ўчастка мяжы з Расейскай Федэрацыяй, якая будзе абсталявана паводле прыкладу знешніх меж Еўрапейскага Звяза.

Неадкладна прыняць рашэнне аб прыпыненні работы пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу і ўзмацніць кантроль над участкам дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Малдова ў раёнах суседства з непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай; вылучыць сродкі для ўпарадкавання сухапутнага ўчастка дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй, пашырэння штата Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і рэалізацыі іншых вышэйзгаданых мерапрыемстваў».

Кантроль над рэалізацыяй рэкамендаваных мерапрыемстваў ускладзены гэтым дакументам на Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны. Гэтая пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.

Архіўнае фота Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках