1 траўня 2024, Серада, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Расеі ўпершыню ў гісторыі згуляла ўнічыю на ЧС

30

Зборная Расеі не здолела перамагчы Паўднёвую Карэю ў стартавым матчы групавога этапу чэмпіянату свету - 2014.

Сустрэча завяршылася з лікам 1:1.

Такім чынам, зборная Расеі ўпершыню ў найноўшай гісторыі згуляла ўнічыю ў фінальных турнірах сусветных першынстваў.

Да гэтага расейцы альбо перамагалі, альбо саступалі. На ЧС-1994 у ЗША Расея саступіла 0:2 Бразіліі і 1:3 Швецыі, а затым разграміла Камерун - 6:1. На турніры ў Японіі і Паўднёвай Карэі ў 2002 годзе расейцы абыгралі 2:0 Туніс, а затым саступілі Японіі (0:1) і Бельгіі (2:3).

Наступны матч зборная Расеі правядзе 22 чэрвеня супраць каманды Бельгіі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках