1 траўня 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злодзей забраў у жыхара Бабруйска 600 тысяч рублёў і ёркшырскага тэр'ера

2
Злодзей забраў у жыхара Бабруйска 600 тысяч рублёў і ёркшырскага тэр'ера

Калі зламысніка знайшлі, ён паспеў да таго часу падарыць сабаку каханай дзяўчыне.

Незвычайнае злачынства адбылося ў Бабруйску. Як паведамляе mogilevnews.by, заяву аб крадзяжы ў міліцыю напісала гаспадыня сабакі. Як высветлілі праваахоўнікі, у дзень знікнення хатняга гадаванца муж жанчыны пазнаёміўся ў двары дома з маладым чалавекам і адразу ж запрасіў яго ў госці распіць спіртное. Пасля сыходу новага знаёмага зніклі 600 тысяч рублёў і сабака.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі зламысніка праз некалькі дзён. Бабруйчанін нідзе не працаваў і быў раней неаднаразова асуджаны. Ёркшырскага тэр'ера ён паспеў да таго часу падарыць каханай дзяўчыне.

17 чэрвеня Следчым камітэтам распачата крымінальная справа паводле артыкула «Крадзеж», сабаку вярнулі законнай уладальніцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках