1 траўня 2024, Серада, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы прэзідэнт Турцыі прысуджаны да пажыццёвага зняволення

4
Былы прэзідэнт Турцыі прысуджаны да пажыццёвага зняволення

96-гадовы генерал Кенан Эўрэн прысуджаны судом да пажыццёвага зняволення паводле справы аб дзяржаўным перавароце 1980 года.

Дзясяты крымінальны суд Анкары прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні "злачынства супраць дзяржаўнай улады". У адпаведнасці з вынесеным вердыктам генерал Кенан Эўрэн будзе разжалаваны ў салдаты. Аналагічны вердыкт суд вынес і ў дачыненні да 88-гадовага экс-камандуючага ВПС генерала Тахсін Шахінкая.

Яны з'яўляюцца апошнімі жывымі ўдзельнікамі перавароту, які ў Турцыі лічыцца адным з самых крывавых выпадкаў захопу ўлады ў дэмакратычна абранага ўрада. З прычыны стану здароўя абвінавачаныя не змаглі прысутнічаць у зале суда асабіста і назіралі за абвяшчэннем прысуду праз відэасувязь з бальнічных палат вайсковых шпіталяў Анкары і Стамбула.

Дзяржабвінаваўца Хакан Аздабакоглу паказаў, што, хоць у войска было права ў пэўных умовах ўмешвацца ва ўнутраную палітыку краіны, "гэтае права не можа служыць падставай для адмены канстытуцыі". Акрамя таго, пракуратура палічыла, што Эўрэн і Шахінкая "за год да перавароту прынялі рашэнне аб яго правядзенні і не перашкаджалі яго ўчыненню, бачачы, што насельніцтва сімпатызуе перавароту".

Фігуранты справы абвінавачваюцца ў парушэнні канстытуцыі 1961, якая дзейнічала ў той перыяд.

Суд атрымаў больш за 500 заяў ад палітычных партый, грамадскіх арганізацый, а таксама парламента і ўрада з просьбай даць ім статус суістцоў на працэсе. Суд аб'яднаў непрымірымых палітычных праціўнікаў, партыі левага і правага толку, апазіцыю і кіруючую партыю.

Эўрэн, які займаў прэзідэнцкае крэсла з 1982 па 1989 год, увайшоў у гісторыю Турцыі як адзіны прэзідэнт, які не быў абраны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках