1 траўня 2024, Серада, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары раяць Раналду пакінуць чэмпіянат

Лекары раяць Раналду пакінуць чэмпіянат

Лідар мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі рызыкуе датэрмінова завяршыць выступленне на чэмпіянаце свету ў Бразіліі.

Пра магчымую траўму гульца сказаў яго лекар Карлуш Наронья, паведамляе «Футбол 24».

«Або ён пакіне сваё калена ў спакоі на бліжэйшыя два месяцы, або ягоная будучыня пад пагрозай. Звязак можа разарвацца ў любы момант», - заявіў Наронья.

Раней паведамлялася, што Раналду мог прапусціць групавы этап ЧС-2014. А вядзьмак з Ганы заявіў, што навёў сурок на футбаліста. Але нават з Крышціяну на поле Партугалія разгромна саступіла Германіі ў першым матчы групы G (0:4).

Фота: AP Photo/Paulo Duarte

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках