4 траўня 2024, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі палітолаг: Пуцін слабы, але добра хавае гэта

15
Амерыканскі палітолаг: Пуцін слабы, але добра хавае гэта

Спыніць Крэмль можа падзенне коштаў на нафту і газ.

Пра гэта ў інтэрв'ю Gazecie Wyborczej заявіў амерыканскі палітолаг Джордж Фрыдман (пераклад - charter97.org).

- Ці лічыце вы, што руская меншасць у Латвіі і Эстоніі, можа захацець далучыцца да Расеі, як гэта было ў Крыме?

- Гэта найбольш верагодны сцэнар. Але Пуцін рэалізуе яго ў самым канцы, бо гаворка ідзе пра краіны НАТА. Крызіс ва Украіне праз некаторы час патухне. Гэтага хоча і Расея, і Захад. І тады Пуцін знойдзе сабе наступныя мэты. У першую чаргу ён пачне эксперыментаваць з Малдовай і Грузіяй. Грузія - гэта транзітная краіна для газу і нафты з Азербайджана. Калі Расея возьме пад кантроль гэтыя трубаправоды, Азербайджан можа задушыцца сваім газам і нафтай. Але Пуцін не пашле туды танкі. Ён будзе дзейнічаць, як чэкіст: дэзінфармаваць, шантажаваць і перакупляць лаяльных палітыкаў, высылаць спецпадраздзяленні.

- Вы нядаўна сказалі, што Пуцін слабы…

- Так і ёсць. Карты ў яго нікуды не вартыя, але ён здольны імі выдатна гуляць. Пуцін, як добра навучаны чэкіст, выдатна бляфуе. Ён баксуе ў больш цяжкай вагавой катэгорыі. Але ніхто не звяртае на гэта ўвагі, таму ён да гэтага часу выйграваў.

- Як у такім выпадку яго спыніць?

- Ядзернай зброяй у гэтай вайне з'яўляецца энергія. Ёю валодае Амерыка, якая распрацавала тэхналогію здабычы нафты і газу са сланца. Калі да гэтага дадаць выкапні, якія можна здабываць у Іраку і Іране, то мы маем гіганцкую сілу. Гаворка ідзе не толькі пра тое, каб зрабіць Еўропу незалежнай ад паставак нафты і газу з Расеі. Ідэя заключаецца ў тым, каб збіць кошты на гэту сыравіну. А гэта будзе для Пуціна нязвыкла балючым.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках