4 траўня 2024, Субота, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое магілёўцаў пракруцілі афёру на Br170 мільёнаў

4
Трое магілёўцаў пракруцілі афёру на Br170 мільёнаў

У Магілёве затрыманыя трое мясцовых жыхароў, якія праз падстаўную асобу атрымалі 170 млн. рублёў крэдыту ў камерцыйных банках.

Пра гэта паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Трое магілёўцаў - жанчына, яе сын і сяброўка - схілілі да атрымання банкаўскіх крэдытаў мясцовую жыхарку 1965 года нараджэння, якая нідзе не працуе.

"Афёру яны пракруцілі на працягу двух дзён, 29 і 30 траўня мінулага года. Па падробленых дакументах нібыта з месцаў працы жанчына атрымала на сваё імя 170 млн. рублёў у чатырох камерцыйных банках", - сказала Салянюк, адзначыўшы, што жанчына, якая атрымлівала крэдыты, грашыма не карысталася і, не ўнікаючы ў злачынную схему, усе аддавала сваім знаёмым. Тыя, у сваю чаргу, і не думалі вяртаць банкам пазыковыя сродкі.

У цяперашні час усе трое затрыманыя. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства", вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання.

Што тычыцца жанчыны, на імя якой банкі выдавалі крэдыты, то яна праходзіць па справе як пацярпелая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках