4 траўня 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кур'ёзны пенальці форварда зборнай Мальдываў (Відэа)

4

Форвард зборнай Мальдываў, прабіваючы пенальці ў матчы супраць зборнай Афганістана, настолькі пранікнёна ўпаў, што ўвёў у ступар брамніка і забіў гол.

Пра гэта паведамляе delfi.lv.

Акцёрскае майстэрства дапамагло форварду зборнай Мальдываў Адэю забіць пенальці ў матчы супраць зборнай Афганістана.

Эпізод здарыўся 29 траўня ў паядынку плэй-оф Challenge Cup Азіяцкай футбольнай канфедэрацыі (AFC). Асноўны час гульні завяршыўся нулявой нічыёй, у дадатковы каманды абмяняліся галамі, і справа дайшла да серыі пенальці.

Калі да мяча падышоў форвард мальдыўцаў Адэй, нішто не прадвесціла падману. Адэй разбегся, але раптам упаў. Кінуўшы позірк на суддзю, гулец ускочыў і адразу ж прабіў у браму асалапелага галкіпера зборнай Афганістана Мансура Факуір'яра.

Гол быў залічаны, хоць па правілах галоўнаму арбітру сустрэчы варта было адмяніць узяцце варот і паказаць футбалісту Мальдываў жоўтую картку. Серыя пенальці засталася за зборнай Мальдываў (8:7), якая заняла на гэтым турніры трэцяе месца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках