4 траўня 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі ў расейца зубныя пратэзы на Br50 мільёнаў

1
Мытнікі канфіскавалі ў расейца зубныя пратэзы на Br50 мільёнаў

51-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці правозіў больш за 150 прылад для стаматалагічнага пратэзавання.

У пункце «Брэст-Цэнтральны» ў пасажыра цягніка Парыж - Масква мытнікі канфіскавалі больш за 150 прылад для стаматалагічнага пратэзавання, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі прэс-групы Брэсцкай мытні, 29 найменняў гэтага тавару парушальнік хаваў у купэ, у якім 51-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці ехаў з Германіі ў Расею.

Пры мытным кантролі грамадзянін Расеі адмовіўся запаўняць дэкларацыі. Ён заявіў, што не перавозіць праз мяжу тавары, якія падлягаюць дэклараванню.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт канфіскаваных прыладаў для пратэзавання зубоў складае больш за 50 млн. рублёў. У дачыненні да грамадзяніна пачаты адміністрацыйны працэс за недэклараванне тавараў, якія падлягаюць мытнаму афармленню (ч. 1 арт. 14.5 КоАП). Расейцу пагражае штраф да 30 базавых велічынь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках