Прэс-сакратар Лукашэнкі сышоў у «Саўбелку»
4- 2.06.2014, 16:02
- 9,534
Кіраўніка прэс-службы дыктатара Сяргея Пелюшкевіча «пацягнула ў журналістыку».
Сяргей Пелюшкевіч кіраваў прэс-службай кіраўніка з лютага 2013 года, зараз перайшоў на пасаду намесніка галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия».
Пра змену месца працы ён сказаў, што яго «вельмі цягнула ў журналістыку, захацелася вярнуцца».
Раней Пелюшкевіч працаваў на Першым канале Беларускага радыё. Пра вопыт працы ў прэс-службе Лукашэнкі Пелюшкевіч распавёў, што гэта была «вельмі цікавая, адказная і сур'ёзная школа жыцця». Ён падкрэсліў, што яму пашанцавала працаваць «з выдатным калектывам».
Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе Лукашэнкі.
Новым кіраўніком прэс-службы дыктатара прызначаны Андрэй Папоў.
Андрэй Папоў з 1996 года працаваў у сістэме Міністэрства замежных спраў Беларусі. З лютага 2006 года па красавік 2010-га займаў пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС. З красавіка 2010 года па травень 2014 года Папоў працаваў намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.