4 траўня 2024, Субота, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са спецпрафвучэльні пад Мядзелем збеглі восем падлеткаў

8
Са спецпрафвучэльні пад Мядзелем збеглі восем падлеткаў

Міліцыя шукае восем падлеткаў, якія збеглі са спецпрафвучэльні сёння раніцай.

Мядзельскі РАУС шукае восем непаўналетніх, якія раніцай 1 чэрвеня самавольна пакінулі Крывіцкую дзяржаўную спецыяльную прафесійна-тэхнічную вучэльню №3 закрытага тыпу (пасёлак Крывічы Мядзельскага раёна).

Усе падлеткі на выгляд 17-18 гадоў, сярэдняга целаскладу і росту, валасы прамыя, сярэдняй даўжыні або кароткія. У большасці татуіроўкі на розных частках цела, у асноўным на плячах, руках і запясцях, у некаторых таксама на нагах. У большасці - шнары на галаве, кісцях, перадплеччах і плячах, піша БелаПАН.

Падлеткі могуць перасоўвацца як усе разам, так і разбіўшыся на дробныя групы, а таксама паадным. Могуць жабраваць, выглядаць неахайна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках