4 траўня 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандлярка: «Да дзесяці раніцы крама не працавала - ваду вычэрпвалі»

8
Гандлярка: «Да дзесяці раніцы крама не працавала - ваду вычэрпвалі»

Крамы нясуць страты праз падтопленыя памяшканні.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла прадавачка адной з крамаў, размешчаных на Нямізе.

«Якая залева - Няміга плавае, і мы плаваем. Сёння вось ваду вычэрпвалі з крамы. Выклікаць МНС - за гэта плаціць трэба, а хто будзе плаціць? Нашыя вазоны яшчэ вышэй стаяць, а вунь у суседняй краме ў дзяўчат - там страшна. У іх там, унізе, памперсы, іншыя такія рэчы - плаваюць, і гэта, вядома, страты. Сёння яны да дзесяці раніцы «з тэхнічных прычын» зачыненыя былі - ваду вычэрпвалі. Дождж жа ішоў і ўвечары, калі крамы зачынілі. І гэта не першы раз - мы колькі гадоў працуем, то аўтамабілі плаваюць, і нашы вазы з кветкамі», - распавяла жанчына.

Нагадаем, цягам апошніх двух тыдняў праз моцныя ападкі Менск затаплівала ўжо некалькі разоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках