7 траўня 2024, aўторак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіякампанія з Турцыі стала лепшым лоўкостэрам Еўропы

1
Авіякампанія з Турцыі стала лепшым лоўкостэрам Еўропы

Сярэдняя цана пералёту ў самых танных еўрапейскіх лоўкостэраў складае недзе 64 еўра.

Самыя танныя квіткі традыцыйна прапануюць папулярныя еўрапейскія лоўкостэры - Pegasus, Ryanair, WizzAir, Volotea і AirLituanica, пры чым базавыя цэны на рэйсы гэтых авіякампаній адрозніваюцца неістотна. Але з улікам кошту перавозкі багажу, самым эканомным лоўкостэрам Еўропы стаў турэцкі Pegasus. За ім ідуць AirLituanica, Vueling, Germanwings, WizzAir, а Ryanair зусім адсоўваецца на шостае месца, піша «Карэспандэнт».

Варта адзначыць, што даследаванне Whichairline.com параўноўвала кошты лоўкостэраў па ўсім свеце, і самымі таннымі былі бюджэтныя авіяперавозчыкі Азіі.

Так, сярэдняя цана квітка на рэйс малайзійскай Firefly з улікам аплаты 20-кілаграмовага багажу больш чым на палову ніжэй, чым у еўрапейскага лідара - Pegasus.

У сусветным рэйтынгу Pegasus займае 7 месца з улікам багажу і 9 без дадатковых збораў. Ryanair у сваю чаргу апускаецца на 19 пазіцыю ў рэйтынгу авіядыскаўнтэраў свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках