6 траўня 2024, панядзелак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нейрахірург Шумахера: Яго цяпер не пазнаць

7
Нейрахірург Шумахера: Яго цяпер не пазнаць

Міхаэль Шумахер выведзены з комы і пакінуў шпіталь у Грэноблі для далейшай рэабілітацыі.

Аднак сёння швейцарскі нейрахірург з клінікі Цюрыха Эрых Рыдэрэр азмрочыў усеагульную радасць з нагоды паляпшэння здароўя спартоўца.

Паводле слоў медыка, сяміразовы чэмпіён "Формулы-1" можа застацца інвалідам на ўсё жыццё, так як пацыенты з падобнымі траўмамі часцей за ўсё не могуць поўнасцю аднавіцца і залежаць ад дапамогі іншых людзей, піша БелТА.

"Шумі паўгода праляжаў у клініцы, яго цягліцы амаль цалкам атрафаваныя і моцна пашкоджаныя. Людзі прыйшлі б у жах, калі б убачылі яго цяпер. Я ведаю, пра што кажу, так як бачыў пацыентаў, якія праходзілі праз такое. Яго, верагодна, цяпер не пазнаць", - зрабіў несуцяшальны прагноз лекар.

Паводле слоў спецыяліста, абуджэнне Шумахера ўжо стала вялікім поспехам. Але яго аднаўленне зойме шмат часу. Спартоўцу прыйдзецца вучыцца ўсяму зноўку. Пры спрыяльным прагнозе толькі праз тры месяцы рэабілітацыі Шумахер зможа сам сядзець, і толькі праз шэсць месяцаў (пры ўмове аднаўлення дробнай маторыкі пальцаў) зможа кіраваць інваліднай каляскай.

Свой прагноз пра шанцы на аднаўленне Шумахера зрабіў і Роберт Белві - галоўны неўролаг клінікі ў Барселоне. Ён падкрэсліў - галоўнае, што спартовец больш не ў вегетатыўным стане і не спіць. Паводле слоў Белві, першыя тры месяцы пасля комы пакажуць, якімі будуць тэмпы аднаўлення. Важна таксама, як Шумахер будзе аднаўляцца ад пашкоджанняў, які будзе стан ягонага мозгу: ці будуць пухліны, гематомы, інсульты.

Шумахер атрымаў траўму ў снежні 2013 года, калі адпачываў на гарналыжным курорце ў Альпах. Паўгода знаходзіўся ў стане штучнай комы. Шумахер схуднеў на 20 кг і зараз важыць усяго 55 кг. Каб цягліцы Міхаэля працавалі, фізіятэрапеўты стараліся падтрымліваць ягонае цела ў руху нават падчас комы. Аднак медыкі кажуць, што нават спартыўны арганізм у стане анабіёзу мае тэндэнцыю да паслаблення і страты рухальных функцый.

16 чэрвеня Шумахера вывелі са штучнай комы. Ужо на наступны дзень ягоны афіцыйны прадстаўнік Сабіна Кем паведаміла, што гоншчык не можа пакуль размаўляць, але адкрывае вочы і чуе гукі. Міхаэль будзе праходзіць курс рэабілітацыі ў клініцы ў Лазане. Лякарня, дзе цяпер знаходзіцца знакаміты пацыент, размешчаная ў 40 км ад дома Шумахера ў горадзе Гланд. Сям'я Міхаэля стала падтрымлівае яго падчас хваробы. Увесь час, які Шумахер правёў у Грэноблі, ягоная жонка Карына штодня ездзіла да яго з Гланда, пераадольваючы 170 км.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках