7 траўня 2024, aўторак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае метро ў гадзіну пік спынілася на пяць хвілін праз п'янага пасажыра

2
Менскае метро ў гадзіну пік спынілася на пяць хвілін праз п'янага пасажыра

Роўна 17 дзён новая станцыя метро "Малінаўка" праіснавала без інцыдэнтаў.

Але сёння здарылася першае ПП. Мянчук, як мяркуецца, нецвярозы, раптам упаў на рэйкі. Здарэнне не скончылася трагічна дзякуючы хуткім дзеянням супрацоўнікаў метро. Падрабязнасці onliner.by распавёў прэс-сакратар ведамства Андрэй Кузьмін.

«У 17:25 на станцыі метро «Малінаўка» ўпаў на шляхі мужчына. Шляхі імгненна абясточылі. Супрацоўнікі метрапалітэна аператыўна дасталі пацярпелага. У 17:30 рух цягнікоў ужо быў адноўлены», - паведаміў Андрэй Кузьмін.

Як мяркуецца, пацярпелы мужчына быў п'яны. Як у такім стане ён здолеў прайсці ў метро, пакуль невядома. У гэты момант пацярпелага аглядаюць медыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках