7 траўня 2024, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абвясціў аб спыненні агня на тыдзень

54
Парашэнка абвясціў аб спыненні агня на тыдзень

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясціў аб спыненні агня на паўднёвым усходзе Украіны да 27 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка лічыць, што сямі дзён спынення агню дастаткова для пачатку мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы на набярэжнай Святагорска Данецкай вобласці з жыхарамі і адпачывальнікамі.

Парашэнка адзначыў, што спыненне агня пачнецца 20 і працягнецца да 27 чэрвеня.

"Тыдзень - дастатковы час для таго, каб пачаць працэс раззбраення, для таго, каб дамовіцца, для таго, каб сфарміраваць сумеснае патруляванне, каб забяспечыць буферную зону вакол мяжы. Я ўпэўнены, што гэтага хоча Данбас, гэтага хоча ўся Украіна, гэтага хоча свет", - сказаў Парашэнка, звяртаючыся да людзей, што сабраліся.

Парашэнка таксама распавёў аб сваім плане мірнага ўрэгулявання ў Данбасе.

Нагадаем, Парашэнка заявіў, што агонь з боку ўкраінскіх сілавікоў будзе спынены з 20 да 27 чэрвеня.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках