6 траўня 2024, панядзелак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У клецкіх дарожнікаў пыліцца абсталяванне за €456 тысяч

8
У клецкіх дарожнікаў пыліцца абсталяванне за €456 тысяч

У клецкіх дарожнікаў больш за паўгода прастойвае абсталяванне за паўмільёна еўра.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Камітэт дзяржкантролю Менскай вобласці праверыў эфектыўнасць і мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў пры правядзенні рэканструкцыі дзейнай асфальтабетоннай базы філіяла КУП "Менскаблдарбуд" - "ДРБУ № 212" (г. Клецк).

Як паказала праверка, накіраваныя ў 2011-2013 гадах на рэканструкцыю асфальтабетоннай базы Br14,2 млрд. даляраў (у тым ліку Br4,2 млрд. з абласнога бюджэту) выкарыстаныя ДРБУ-212 неэфектыўна. Італійскае абсталяванне коштам 456 тыс. еўра, набытае ў 2011 годзе, не эксплуатуецца, а будаўніцтва аб'екта пры нарматыўным тэрміне 5 месяцаў вялося больш за два гады.

У снежні 2013 аб'ект рэканструкцыі асфальтабетоннай базы прыняты ў эксплуатацыю з адсутным абсталяваннем. Паводле інфармацыі ДРБУ-212, для закупкі дадатковага абсталявання спатрэбіцца яшчэ 53,8 тыс. еўра. Такім чынам, новая ўстаноўка асфальтазмяшальніка ўведзеная фармальна, больш за паўгода яна прастойвае, у той час як старая ўстаноўка, эксплуатаваная ў цяперашні час, цалкам зношаная. Улічваючы пераход на еўрапейскія стандарты ў будаўніцтве дарог, увядзенне новай, прадукцыйнай асфальтазмяшальнай устаноўкі дазволіла б ДРБУ-212 забяспечыць неабходны ўзровень якасці, экалагічнасці і энергаспажывання.

Інфармацыя аб выяўленых праблемных пытаннях рэканструкцыі дзейнай асфальтабетоннай базы філіяла КУП "Менскаблдарбуд" - "ДРБУ № 212" накіраваная ў Менскі аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках