6 траўня 2024, панядзелак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць працягвае падзенне

17
Прамвытворчасць працягвае падзенне

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Беларусі скарацілася з пачатку года на 1,3%.

Такія звесткі ўтрымліваюцца ў экспрэс-інфармацыі "Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Рэспублікі Беларусь у студзені-траўні 2014 года", апублікаванай сёння Белстатам.

Запасы гатовай прадукцыі прамысловасці на канец перыяду склалі 36 189,6 млрд. руб. або 85,2% да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі скарацілася на 4,3%, інвестыцыі ў асноўны капітал упалі на 6,5%, перавезена грузаў на 1,7% менш, чым у студзені-траўні мінулага года.

Выраслі ўвод у эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання - на 7,8%, грузазварот - на 2,7%, аптовы і рознічны тавараабарот - на 11,8% і 11,9% адпаведна, тавараабарот грамадскага харчавання - на 10,3 %.

У цэлым, валавы ўнутраны прадукт за справаздачны перыяд вырас на 1,5%.

Інфляцыя за студзень-травень вырасла на 16,6% да аналагічнага перыяду 2013 года. Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі вырас на 11%, вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі - на 20,3%. Будаўнічыя паслугі падаражэлі на 15,9%, а тарыфы на перавозку грузаў выраслі на 10,3%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках