6 траўня 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спалохаўшыся гневу жонкі, гарадзенец напаў на міліцыянта

2
Спалохаўшыся гневу жонкі, гарадзенец напаў на міліцыянта

П'яны жыхар Гародні, баючыся гневу жонкі, напаў на міліцыянта. За гэта хулігану далі два гады хатняй "хіміі".

Гісторыя пачалася яшчэ на калядных вакацыях, а вось скончылася - нядаўна. Два гарадзенцы, ладна пагуляўшы ў рэстаране «Вясёлка», вырашылі не спяшацца дадому. І не знайшлі лепшай падставы пазбегнуць гневу жонак, як затрыманне «на дзень» у міліцыі, паведамляе «Гродзенская праўда».

Для гэтага сябры зайшлі ў грамадскі пункт аховы правапарадку № 2 на вуліцы Урублеўскага.

Як распавёў намеснік начальніка АУС Ленінскага раёна горада Гародні Аляксандр Мельнікаў, участковы інспектар, які дзяжурыў у другую змену, не ацаніў знаходлівасці п'яных візіцёраў і прапанаваў ім адаспацца дома. Адзін з сяброў вырашыў так і зрабіць, а вось другі стаў больш агрэсіўным. Спачатку пагражаў на словах, а потым і на справе пусціў у ход кулакі. Ударыў па твары ўсяго раз, пасля гэтага ўчастковы інспектар міліцыі ўжыў да яго фізічную сілу, затрымаўшы агрэсіўнага грамадзяніна.

Нядаўна суд Кастрычніцкага раёна горада Гародні прызнаў буяна вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў) і прысудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэта значыць, што пакаранне яму давядзецца адбываць дома, цягам двух гадоў забаронена набліжацца да піцейных устаноў і не начаваць па-за межамі ўласнай кватэры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках