6 траўня 2024, панядзелак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палітвязень Рыгор Кійко мае патрэбу ў дапамозе

6
Былы палітвязень Рыгор Кійко мае патрэбу ў дапамозе

Аднаму з першых беларускіх палітвязняў у сувязі з сур'ёзным захворваннем патрабуецца дапамога.

Беларускі мастак Рыгор Кійко - у бядзе. У выніку цяжкага захворвання яму патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для яго, паведамляе ПЦ «Вясна».

Рыгор Кійко - вядомы беларускі кераміст, член Саюза мастакоў і суполкі "Пагоня". Доўгі час працаваў у бібліятэцы ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.

У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі бел-чырвона-белы сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два гады "хіміі" ў Зембінскай спецкамендатуры. Быў прызнаны Amnesty International вязнем сумлення. 8 лістапада 2001 года быў жорстка збіты пры абароне Курапат.

Ахвяраванні для Рыгора Кійко можна перадаць, звязаўшыся праз тэлефоны: +375 29 2753212 (Таццяна), +375 44 7719817 (Марына).

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках