29 красавiка 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Космас ТБ» падвышае кошты

10
«Космас ТБ» падвышае кошты

З 1 ліпеня правайдэр «Космас ТБ» павялічыць абаненцкую плату на архіўных тарыфных планах з абмежаваннем у трафіку.

Як адзначылі ў кампаніі, у залежнасці ад тарыфу падаражанне складзе ад 9 да 27%. Акрамя таго, сумы ў 20 тысяч рублёў дасягне штомесячная абанплата за выкарыстанне статычнага IP-адраса, піша onliner.by.

З 18 чэрвеня «Космас ТБ» пачаў прапаноўваць паслугі паводле стандарта DOCSIS 3.0, які дазваляе выкарыстоўваць некалькі сэрвісаў у адной кабельнай сетцы - аналагавае і лічбавае тэлебачанне, інтэрнэт, IP-тэлефанію.

У Серабранцы, Малінаўцы і ў раёне вуліцы Ангарскай сталі даступныя новыя тарыфы з хуткасцямі доступу ад 35 да 100 Мбіт/с за 310-400 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках