29 красавiка 2024, панядзелак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Польшчай затрымалі рэкордную партыю запчастак

6
На мяжы з Польшчай затрымалі рэкордную партыю запчастак

Падазроны груз рухаўся транзітам праз Беларусь у Расею.

Амаль паўтары тысячы аўтазапчастак на суму 1,6 мільярда рублёў нелегальна спрабавалі правезці праз пункт мытнага афармлення «Брузгі-2». Падазроны груз рухаўся транзітам з Польшчы ў Расею на аўтамабілі «ДАФ». Спачатку тавар вырашылі ўзважыць. Калі вага паводле дакументаў не сышлася з фактычнай, аўтамабіль праверылі больш старанна. Так у ходзе агляду выявілася, што заяўленая колькасць не адпавядае сапраўднай, піша выданне «Вячэрні Гародня».

Як паведаміў намеснік начальніка Гарадзенскай мытні Мікалай Багалейша, сярод кантрабанды былі тармазныя дыскі, шлангі і іншыя запчасткі да дарагіх нямецкіх аўтамабіляў. Нелегальны груз быў амаль у тры разы даражэй за тавар, які афіцыйна ехаў паводле дакументаў, - каля 500 млн рублёў.

Сам перавозчык сітуацыю пракаментаваць не змог. Паводле ягонай версіі, ён не ведаў, што вязе такую колькасць тавару, ды яшчэ і нелегальна.

Зараз запасныя часткі знаходзяцца на складзе мытні да рашэння суда. Паводле гэтага факта праводзіцца праверка.

Фота: «Вячэрні Гародня»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках