29 красавiка 2024, панядзелак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WizzAir адкрыў чатыры новыя рэйсы з Рыгі

WizzAir адкрыў чатыры новыя рэйсы з Рыгі

Лоўкостэр Wizz Air прапануе чатыры новыя маршруты - у Барселону, Донкастэр-Шэфілд, Дортмунд і Парыж.

Таксама будзе павялічана частата рэйсаў у Лондан (Лутон) і Осла (Торпа), піша rus.DELFI.lv.

У гэтым годзе Wizz Air плануе перавезці з аэрапорта Рыгі 348000 пасажыраў, паведаміў журналістам камерцыйны дырэктар кампаніі Дзьердзь Абран. У мінулым годзе авіякампанія перавезла з Рыгі 230000 пасажыраў.

Абран сказаў, што ў Рызе адкрытая ўжо 17-я база Wizz Air. Гэта не толькі новыя магчымасці падарожнічаць для жыхароў Латвіі, але і новыя працоўныя месцы.

Паводле слоў міністра зносін Анрыйса Маціса, адкрыццё базы Wizz Air у Рызе пацвярджае, што аэрапорт канкурэнтаздольны.

Кіраўнік аэрапорта Алдзіс Мурніекс выказаў надзею, што Wizz Air не абмяжуецца ў Рызе адным самалётам. Гэта дазволіць раўнамерна размеркаваць пасажырапатокі, а аэрапорт будзе адчуваць сябе больш стабільным, які не залежыць ад аднаго перавозчыка.

Адзначым, што многія беларусы карыстаюцца рэйсамі лоўкостэраў, якія вылятаюць з бліжэйшых сталіц - Вільні, Варшавы і Рыгі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках