29 красавiка 2024, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС у футболе: расклад матчаў суботы

1
ЧС у футболе: расклад матчаў суботы

Сёння на чэмпіянаце свету ў футболе ў Бразіліі адбудуцца тры матчы.

З 12 чэрвеня па 13 ліпеня ў Бразіліі праходзіць 20-ы чэмпіянат свету ў футболе, у якім прымаюць удзел 32 зборныя.

Удзельнікі чэмпіянату свету падзеленыя на восем груп па чатыры каманды. Пасля аднакругавога турніру дзве лепшыя каманды з кожнай групы выходзяць у 1/8 фіналу, піша БелаПАН.

Цырымонія адкрыцця і першы матч прайшлі ў Сан-Паўлу на «Арэна Карынціянс». Фінал прыме стадыён «Маракана» ў Рыа-дэ-Жанейра.

Сёння адбудуцца матчы Аргенціна - Іран (19:00), Германія - Гана (22:00), Нігерыя - Боснія і Герцагавіна (01:00).

Усе матчы ЧС-2014 будуць паказаныя ў жывым эфіры на каналах Белтэлерадыёкампаніі - «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5».

Інфаграфіка: БелаПАН

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках