3 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Віцебскам знішчылі ўнікальнае гарадзішча, якому 2500 гадоў

20

Гарадзішча V стагоддзя да нашай эры было пашкоджана пры будаўніцтве станцыі абезжалезвання.

Яно знаходзілася ля Сялюцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў і з'яўлялася культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі 3-й катэгорыі, піша БелаПАН.

На ўзгорку, размешчаным на правым беразе ракі Лучоса ля вёсак Шапуры і Сялюты Віцебскага раёна, гарадзішча было знойдзена ў 1956 годзе. Побач, на заходнім схіле пагорка, знаходзіцца датаванае I тысячагоддзем да н.э. паселішча, таксама з'яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі 3-й катэгорыі.

У выніку земляных работ значная частка пагорка зрытая, іншая яго частка засыпаная выцягнутым грунтам. Пры гэтым былі выкрытыя, пахаванні, што знаходзіліся тут, косткі з іх у беспарадку раскіданыя па навакольнай тэрыторыі. Пры павярховым аглядзе атрымалася разгледзець тры цэлых чалавечых чэрапа, фрагменты яшчэ некалькіх, сцегнавыя, галёначныя косткі, рэбры і фрагменты таза. Таксама чалавечыя рэшткі бачныя на зрэзе ўзгорка.

Гарадзішчы і паселішчы каля вёскі Шапуры ўнесены ў Праграму захавання гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскага раёна на 2012-2015 гады, прынятую Віцебскім райсаветам 7 чэрвеня 2012. Увесну, са словаў мясцовых жыхароў, тут была ўсталяваная ахоўная дошка, што, зрэшты, не перашкодзіла пашкодзіць археалагічны помнік.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках