5 траўня 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Літвы параўнала Пуціна з Гітлерам і Сталінам

22
Прэзідэнтка Літвы параўнала Пуціна з Гітлерам і Сталінам

Даля Грыбаўскайтэ параўнала дзеянні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з тактыкай, якая ўжывалася ў свой час Сталінам і Гітлерам.

Яна заявіла пра гэта ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Focus, паведамляе УНІАН.

У адказ на пытанне інтэрв'юера, ці не ўважае яна такія параўнанні за занадта катэгарычныя, Даля Грыбаўскайтэ патлумачыла: Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае нацыянальнае пытанне ў якасці падставы для захопу чужых тэрыторый - дакладна так, як гэта рабілі згаданыя вышэй дыктатары. Прэзідэнтка Літвы таксама асцерагаецца, што Масква будзе спрабаваць пераканаць краіны Балтыі пакінуць NATO ў абмен на зніжэнне кошту за нафту або газ.

Яна сцвярджае, што Расея імкнецца распаўсюдзіць свой уплыў на краіны, якія раней уваходзілі ў склад СССР і, у прыватнасці, аднавіць эканамічную залежнасць прыбалтыйскіх рэспублік ад расейскага паліва.

Нагадаем, што ў мінулым месяцы, падчас сустрэчы з ветэранамі Другой сусветнай вайны ў Галіфаксе спадкаемец брытанскага пасада таксама параўнаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з Гітлерам. Паводле звестках Daily Mail, гэтае параўнанне прагучала, калі прынц Чарльз гутарыў з 78-гадовай Мэрыен Фэргюсан - габрэйкай, ураджэнкай Гданьска (Польшча), сям'я якой уратавалася ў гады Галакоста, перабраўшыся ў Канаду.

Гэта заява выклікала шырокі рэзананс у свеце, аднак прэс-служба каралеўскай сям'і адмовілася каментаваць публікацыю, у якой падаюцца звесткі аб прыватнай гутарцы, а не пра публічную заяву прынца Чарльза.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках