5 траўня 2024, Нядзеля, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кум Пуціна хоча стаць пасярэднікам паміж Кіевам і тэрарыстамі

10
Кум Пуціна хоча стаць пасярэднікам паміж Кіевам і тэрарыстамі

Уладзімір Пуцін вітае інфармацыю аб распачынанні папярэдніх кантактаў Віктара Медвядчука ў Данецку і Луганску.

Пра гэта паведаміў у нядзелю, 22 чэрвеня, прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша РІА "Новости".

"Пуцін вітае інфармацыю аб пачатку папярэдніх кантактаў Віктара Медвядчука ў Данецку і Луганску. Медвядчук, як вядома, з'яўляецца лідарам грамадскага руху Украінскі выбар, паслядоўна падтрымлівае ідэю федэралізацыі Украіны. Адначасова ён карыстаецца павагай у Кіеве, з ім знаёмыя і на Захадзе", - сказаў Пяскоў.

Падчас перамоваў з прадстаўнікамі самаабвешчанай ДНР Медвядчук атрымаў згоду на сустрэчу з місіяй АБСЕ для наладжвання дыялогу паміж Кіевам і паўднёвым-усходам Украіны, якую РФ падтрымлівае на ўзроўні амбасадара.

"Прэзідэнт Расеі ўжо неаднаразова заяўляў пра тое, што ўрэгуляванне крызісу ва Украіне магчыма толькі праз мірны дыялог і ўлік інтарэсаў усходніх рэгіёнаў краіны", - падкрэсліў Пяскоў.

Як паведамлялася, у пятніцу, 20 чэрвеня, падчас паездкі на Данбас прэзідэнт Парашэнка загадаў сілавікам спыніць агонь на тыдзень - з 20 да 27 чэрвеня, - каб чальцы незаконных узброеных фармаванняў маглі скласці зброю. Такі загад аддадзены ўсім падраздзяленням Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што баявыя дзеянні будуць насіць толькі характар адказу, гэта значыць у выпадку нападу "апалчэнцаў" на ўкраінскіх сілавікоў.

Таксама прэзідэнт прадставіў на Данбасе свой мірны план урэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны, які ўключае 15 пунктаў. План прадугледжвае гарантыі бяспекі для ўсіх удзельнікаў перамоваў, вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, якія склалі зброю і не ўчынілі цяжкіх злачынстваў, вызваленне закладнікаў.

Віктар Медведчук шчыльна звязаны з прэзідэнтам Расеі. Пуцін нават хрысціў ягоную дачку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках