5 траўня 2024, Нядзеля, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Настаўніца» са Жлобіна прайшла ў другі тур «Камедзі батл»

8

Марына Барыскава, якая ўжо перамагала ва ўкраінскім шоў «Рассмяшы коміка», узяла ўдзел у расейскім «Камедзі батл».

Жыхарка беларускага Жлобіна здолела пераканаць журы ў тым, што яна вартая перайсці ў другі тур. Нягледзячы на тое, што сама дзяўчына ў сваім выступе кажа, што яна настаўніца і хоча змяніць прафесію, раней яна прызналася, што настаўніца яна толькі паводле дыплому і ні дня не працавала ў гэтай прафесіі, піша odsgomel.org.

«Камедзі батл» - гумарыстычнае шоў, якое выходзіць на расейскім канале ТНТ. У пераможцы конкурсу з'яўляецца магчымасць стаць «рэзідэнтам» «Камедзі клаб».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках