5 траўня 2024, Нядзеля, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск - самы аварыйны горад Беларусі

11
Менск - самы аварыйны горад Беларусі

Кожнае чацвёртае ДТЗ краіны здараецца на дарогах сталіцы.

Тут жа гіне кожная пятая ахвяра дарожных аварый. Такія звесткі паведаміў начальнік УУС Менаблвыканкама Віктар Сянько газеце Міністэрства ўнутраных спраў «На варце», піша БелаПАН.

«Ёсць гэтаму аб'ектыўнае тлумачэнне: блізкасць сталіцы, буйныя транспартныя артэрыі міжнароднага значэння, высокая інтэнсіўнасць руху. Пры гэтым ДТЗ - гэта часцей за ўсё няправільна абраны кіроўцам хуткасны рэжым, а значыць, устаноўка датчыкаў кантролю хуткасці (ДКХ) прадыктаваных рэальнасцю», - адзначыў ён.

Цяпер у Менскай вобласці ўстаноўленыя 47 стацыянарных комплексаў ДКХ, дзесяць мабільных радараў штодня выстаўляюцца на аварыйна-небяспечных адцінках аўтадарог. Плануецца ўсталяваць яшчэ 30 датчыкаў на дзялянках, дзе раней былі зафіксаваныя ДТЗ. У 2014 годзе на падставе зафіксаваных комплексамі звестак складзена і выслана на месца жыхарства аўтаўладальнікаў больш за 200 тысяч пастаноў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Віктар Сянько адзначыў, што цяжар наступстваў ДТЗ з віны нецвярозых кіроўцаў значна вышэйшы ў параўнанні з астатнімі аварыямі - у паўтара разы больш смяротных зыходаў і цяжкіх траўмаў у пацярпелых. Наезды, сутыкненні і перакульванні ў стане ап’янення ўчыняюцца незалежна ад надвор’я і дарожных варункаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках