5 траўня 2024, Нядзеля, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква патрабуе ад Украіны прызнаць пагадненне 2009 года ў абмен на вывад баевікоў

28
Масква патрабуе ад Украіны прызнаць пагадненне 2009 года ў абмен на вывад баевікоў

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з сусветнымі лідарамі ў Нармандыі няголасна пагадзіўся на развязанне праблемы на ўсходзе Украіны.

Аднак цяпер наўздагон патрабуе прызнаць умовы кабальнай газавай дамовы 2009 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Украіна" заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка, паведамляе сайт "Трэцяя Украінская Рэспубліка".

"Рыторыка: хай Украіна прызнае газавую дамову, а потым мы пойдзем з Данбаса, цяпер няголасна гучыць ад усіх афіцыйных і неафіцыйных асоб Расейскай Федэрацыі. Мы не можам паддацца на такі шантаж, бо яго следствам можа стаць ліквідацыя ўкраінскай прамысловасці. Людзі павінны мець магчымасць працаваць, зарабляць і годна жыць", - адзначыў ён.

Таму, на ягоную думку, чарговыя вайсковыя вучэнні, якія Расея распачала ля нашых межаў, з'яўляецца чарговым элементам такога газавага шантажу.

"Хоць напраўду мы павінны ўсведамляць, што дагэтуль захоўваецца пагроза вайсковага ўварвання ва Украіну."Ура-патрыятычная" рыторыка нічога не вартая, калі справа дойдзе да наўпроставага вайсковага сутыкнення Украіны і РФ. Менавіта таму палітыкі спрабуюць пазбегнуць горшага сцэнару. І менавіта таму Парашэнка прапануе свой мірны план перш за ўсё Пуціну: забярыце сваіх тэрарыстаў і вайскоўцаў", - сказаў Луцэнка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках