5 траўня 2024, Нядзеля, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер БАТЭ: Адказнасць бяру на сябе

Галоўны трэнер БАТЭ: Адказнасць бяру на сябе

Барысаўскі БАТЭ зноў страціў лідарства, прапусціўшы на першы радок менскае «Дынама».

У апошніх пяці хатніх матчах чэмпіён чатыры разы згуляў унічыю 0:0, у тым ліку ў двубоі з «Гомелем» 22 чэрвеня, піша БелаПАН.

«Сёння зноў 0:0, зноў не ўдалося перамагчы пры сваіх заўзятарах, - заявіў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы. - Сорамна за гульню, мала ствараем момантаў».

Ермаковіч падкрэсліў, што адказнасць за хібы каманды нясуць ён і трэнерскі штаб. "Не атрымліваецца ў нас узломваць такую абарону. Трэба нешта мяняць. Нашая віна ў тым, што мы не можам знаходзіць развязанні, якія б заспелі спаборніка знянацку. Будзем разбірацца, будзем думаць», - сказаў трэнер. Больш паспяховы выступ БАТЭ на выездзе ён патлумачыў тым, што спаборнік «па-іншаму гуляе».

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Гольмак выказаў задавальненне вынікам, а на заўвагу аднаго з журналістаў, што гульня каманды магла не спадабацца гледачам, адказаў, што ў матчы з такім спаборнікам небяспечнае «агаляць шашкі і ляцець забіваць».

Цяпер на рахунку БАТЭ 31 бал, у «Дынама» - 32. У наступным туры 29 чэрвеня барысаўцы сустрэнуцца ў Бабруйску з «Белшынай», дынамаўцаў чакае сталічнае дэрбі з «Менскам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках