5 траўня 2024, Нядзеля, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з праслухоўваннем у Польшчы: апублікаваная размова Сікорскага

7
Скандал з праслухоўваннем у Польшчы: апублікаваная размова Сікорскага

Польскія СМІ апублікавалі новыя аўдыёзапісы перамоваў высокапастаўленых чыноўнікаў.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў стасункі краіны з ЗША бескарыснымі і нават шкоднымі, бо яны ствараюць у палякаў "непраўдзівае пачуццё бяспекі" і вядуць да канфліктаў з еўрапейскімі партнёрамі. Пра гэта сведчыць магчымы аўдыёзапіс размовы з удзелам кіраўніка МЗС, урыўкі з якой былі апублікаваныя ў нядзелю ў польскім часопісе Wprost, піша Інтэрфакс.

"Ведаеш, польска-амэрыканскі хаўрус не варты нічога. Ён нават шкодны, бо стварае ілжывае пачуццё бяспекі. Гэта поўнае глупства. Мы канфліктуем з немцамі, з Расеяй, і думаем, што ўсё добра, бо мы падлабуньваемся да амерыканцаў. Недалугі. Поўныя недалугі", - цытуе выданне словы Сікорскага.

Акрамя таго, Сікорскі кажа пра тое, што праблемай для палякаў з'яўляецца нізкая самаацэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках