5 траўня 2024, Нядзеля, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна ва Украіне: бізнэс беларусаў на лініі агню

2
Вайна ва Украіне: бізнэс беларусаў на лініі агню

Чым багатая для эканомікі Беларусі далейшая эскалацыя канфлікту ў Данбасе?

Нягледзячы на тое, што Данецкая і Луганская вобласці належаць да дэпрэсіўных рэгіёнаў Украіны (да пачатку вайны атрымлівалі з дзяржбюджэту краіны значна больш сродкаў, чым пералічвалі), для беларускай эканомікі гэтыя рэгіёны маюць вельмі вялікае значэнне, піша «Завтра твоей страны».

Каму належыць «ільвіная доля» данецкага экспарту ў Беларусь?

У 2013 годзе Данецкая вобласць, прапусціўшы наперад толькі Кіеў і Крым, заняла трэцяе месца у тавараабарачэнні з нашай краінай. Гэты паказчык склаў 458 млн даляраў або 7,3% у агульным аб'ёме гандлю Украіны з Беларуссю.

Апошнія дзесяць гадоў Данецкая вобласць з'яўляецца абсалютным лідэрам у пастаўках на беларускі рынак. На рэгіён прыпадае прыкладна 20-25% усяго ўкраінскага экспарту ў Беларусь. У 2013 годзе пастаўкі з Данецкай вобласці ў Беларусь склалі 403 млн даляраў, у 2012 годзе - 535 млн даляраў.

Луганшчына - таксама важны для Беларусі партнёр. Паводле аб'ёму экспарту ў нашую краіну гэты рэгіён стабільна ўваходзіць у першую дзясятку. У 2012 годзе Луганская вобласць заняла 4-е месца паводле паставак у Беларусь (на суму 175 млн даляраў).

Найбуйнейшыя данбаскія кампаніі, якія працавалі да нядаўняга часу з Беларуссю, уваходзяць у холдынг самага багатага чалавека ва Украіне Рыната Ахметава. Ягоная кампанія «Метінвест» пастаўляе на беларускі рынак металапракат з заводаў у Данецку, Марыупалі і іншых гарадах. У мінулым годзе «Метінвест» адкрыла даччыную гандлёвую кампанію ў Менску.

Яшчэ адная кампанія Рыната Ахметава: ДТЭК выпрацоўвае з данбаскага вугалю электраэнэргію, экспартуе яе ў Беларусь і некалькі краін Еўразвязу. На беларускім рынку ёсць данецкія металургічныя і металагандлёвыя кампаніі «ІСД», «Данецксталь» і УГМК, а таксама данецкая кандытарская фабрыка «Конці».

Што могуць страціць беларусы ў Данбасе?

Беларускі бізнэс таксама мае інтарэсы на ахопленым вайной паўднёвым усходзе Украіны. У 2013 годзе беларускі экспарт у Данецкую вобласць склаў 56 млн даляраў. У 2012 годзе - 35,7 млн даляраў. У 2012 годзе ў Луганскую вобласць з Беларусі было адгружана прадукцыі на суму 9,3 млн даляраў.

Хоць агульныя аб'ёмы беларускага экспарту ў гэтыя рэгіёны саступаюць імпарту, у асобных сегментах рынку нашыя вытворцы займаюць значныя нішы. Беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная і папулярная ў насельніцтва Данбаса.

У Данецку знаходзяцца офісы дзвюх кампаній, створаных з удзелам беларускага капіталу. Адна з іх: даччынае сэрвіснае прадпрыемства «БелАЗ-холдынгу» ТАА «Данбас-БелАЗ-Сэрвіс». Кампанія адказвае за абслугоўванне кар'ерных самазвалаў, якія працуюць на горназдабыўных і вугальных прадпрыемствах Данецкай, Луганскай, Харкаўскай абласцей, а таксама Крыму. Другая кампанія: ТАА «Гандлёвы дом Аршанскі льнокамбінат - Данецк» прэзентуе на тэрыторыі Украіны інтарэсы Аршанскага льнокамбіната.

Беларускі легпрам мае ў рэгіёне яшчэ і партнёрскія крамы Milavitsa і «Марк Фармэль». Гандлёвыя прадпрыемствы Milavitsa да пачатку ўзброенага канфлікту працавалі ў Данецку (4 пункты), Марыўпалі (3), у Севераданецку (2) і Луганску (1). Крама «Марк Фармэль» адкрытая ў Севераданецк.

Цэнтральныя офісы прадстаўніцтваў беларускіх кампаній «Атлант» і «Керамін» знаходзяцца ў Кіеве, але іх прадукцыя папулярная ў жыхароў паўднёвага ўсходу. Тэхніка «Атлант» прадавалася ў некалькіх дзясятках крам Данецка, Луганска, Севераданецка ды іншых населеных пунктах рэгіёну. Асноўным партнёрам «Кераміна» на паўднёвым усходзе з'яўляецца буйная гандлёвая сетка «Эпіцэнтр».

На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей працуюць некалькі фірменных крам буйной сеткі «Дзверы Беларусі». Яе ўласнікамі з'яўляюцца грамадзяне Беларусі, якія жывуць і працуюць ва Украіне. У гэтых крамах яны прадаюць міжпакаёвыя дзверы ўласнай вытворчасці, а таксама шматлікіх беларускіх фірмаў. Крамы «Дзверы Беларусі» да пачатку канфлікту функцыянавалі ў Данецку, Марыупалі, Луганску, Арцёмаўску, Селідаве і Красным Лучы.

Пакуль вайна абышла бокам Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласці, у якіх працуе яшчэ больш беларускіх кампаній. У Днепрапятроўску і Харкаве, напрыклад, знаходзяцца цэнтры распрацовак найбуйнейшых беларускіх IT-кампаній EPAM Systems (Днепрапятроўск і Харкаў), Wargaming (Харкаў), Intetics (Харкаў) і SaM Solutions (Днепрапятроўск).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках