5 траўня 2024, Нядзеля, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Санкцыі ўжо прычыніліся да адтоку $100 мільярдаў з РФ

13
Барыс Нямцоў: Санкцыі ўжо прычыніліся да адтоку $100 мільярдаў з РФ

Санкцыі ЗША і ЕЗ балюча ўдарылі па сябрах Пуціна алігархах-мільярдэрах.

Са слоў расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова, санкцыі, якія дагэтуль праводзіла Еўропа і ЗША, мелі, хутчэй, сімвалічны характар. Аднак, нават гэтыя санкцыі прычыніліся да адтоку 100 млрд даляраў ЗША з РФ.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала Украіна, піша unn.com.ua.

«Яны балюча білі па сябрах Пуціна алігархах-мільярдэрах (Цімчанку, Ратэнбэргу, Сечэнаву). Гэта значыць, стваралі вакол Пуціна непрыемную нервовую атмасферу, але, тым не менш, яны толькі ўскосна білі па расейскай эканоміцы. Білі яны наступным чынам: грошы «ўцякалі» з Расеі. За першы квартал паводле ацэнак экспэртаў сышло больш за 50 млрд даляраў, за першае паўгоддзе, паводле ацэнак экспэртаў, «уцячэ» больш за 100 млрд даляраў. Гэта вельмі дрэнна, бо гэта прычыняецца да эканамічнага крызісу, спаду, бюджэтнага дэфіцыту. На рэгіянальным узроўні дзікі бюджэтны дэфіцыт: не стае лекаў нават для цяжкахворых, не будуюцца дарогі, не рамантуюцца дамы. Растуць тарыфы і растуць кошты. Гэта ўсё вынік сімвалічных санкцый», - сказаў ён.

Расейскі дэпутат упэўнены, у тым, «што да сектаральных санкцый - самыя балючыя санкцыі - не супраць «Раснафты» або «Газпрама».

«Самыя балючыя санкцыі - гэта санкцыі супраць банкаўскай сістэмы Пуціна. Я думаю, што гэтыя санкцыі ніколі не будуць уведзеныя Еўропай. Гэтыя санкцыі могуць быць уведзеныя ЗША, калі Пуцін дасць загад увесці рэгулярныя войскі на тэрыторыю Украіны. Гэта значыць, Кантэміраўскую дывізію, Таманская дывізію, Іванаўскую дывізію ПДВ і іншыя», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках