5 траўня 2024, Нядзеля, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA адправіць на спадарожнік Сатурна квадракоптэр

7
NASA адправіць на спадарожнік Сатурна квадракоптэр

Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA плануе адправіць на спадарожнік Сатурна - Тытан квадракоптэр.

Прылада будзе даследаваць нябеснае цела з паветра, паведамляюць Spacedaysnote.

Вага квадракоптэра не перасягне 10 кілаграмаў, але, нягледзячы на гэта, апарат зможа несці мноства датчыкаў для даследавання Тытана. Прылада зможа зараджацца з дапамогай паветранага шара, з якім лятальны апарат будзе злучацца ў палёце.

Пры дапамозе арбітальнага карабля апарат будзе падтрымліваць сувязь з Зямлёй, піша «Мир».

Раней амерыканцы адпраўлялі на Тытан зонд, які зрабіў фатаграфіі паверхні спадарожніка, але быў пазбаўлены магчымасці перамяшчэння. Адправіць на Тытан высокатэхналагічны ровэр, які зможа перасоўвацца па паверхні, вельмі дорага, таму даследнікі пастанавілі вывучаць касмічнае цела з паветра.

Тытан валодае шчыльнай атмасферай, таму для яго вывучэння можна выкарыстоўваць лятальныя апараты.

Раней спецыялісты NASA здолелі ў лабараторных умовах узнавіць атмасферу на Тытане. Спадарожнік Cassini-Huygens узяў ўзоры падчас праходжання праз яго карычнева-аранжавую атмасферу. Навукоўцы таксама супаставілі гэтыя звесткі з паказчыкамі мас-спектрометра лятальнага апарата. Аранжавы колер атмасферы спадарожніка Сатурна надае сумесь вуглевадародаў і нітрылаў. Навукоўцы плануюць прадоўжыць свае пошукі.

Тытан асабліва важны для вывучэння - навукоўцы мяркуюць, што дзякуючы шчыльнай атмасферы там магло зарадзіцца жыццё.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках